”Пра гэта кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла заявіў падчас выступу на шведскім тэлебачанні, перадае Радыё Швецыя
Праваабаронца спасылаецца на зацверджаную летась Еўрапейскім вяшчальным саюзам сістэму каштоўнасцяў. Паводле яе, усе ўдзельнікі арганізацыі павінны сцвярджаць свабоду слова і плюралізм, ніякім чынам не залежачы ад палітычных інтарэсаў.
Па словах Углы, сёлета пытанне пра выключэнне Беларусі з Еўрабачання не стаіць. Гэта пытанне будучыні.”