Шведскі праваабаронца Марцін Угла адзначаў раней, што Латвія не павінна запрашаць лідара Беларусі Аляксандра Лукашэнку на травеньскі саміт Усходняга партнёрства, падавала радыё «Свабода».
«Аднак, калі ў дачыненні да Лукашэнкі дзейнічаюць санкцыі ЕЗ, то кіраўніцтва Звязу мусіць тады ануляваць іх», – пісаў Марцін Угла.
Паводле яго, у выніку падзеяў ва Украіне крытыка Бруселем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі спынілася. Еўразвяз вітае той факт, што Лукашэнка спрабуе займаць у гэтым канфлікце нейтральную пазіцыю. Выглядае, што ЕЗ нават гатовы аднавіць эканамічную і палітычную супрацу з беларускім рэжымам, нягледзячы на ціск, які ў краіне зазнаюць апазіцыянеры ды іншадумцы.