Шведская праваабарончая арганізацыя «Östgruppen» пачала інтэрнэт-праект «наважыцца – думаць – казаць». Гэта інтэрактыўная карта, на якой намаляваная сітуацыя са свабодай сходаў у Беларусі, а таксама метады, якімі парушаецца гэта права, перадае «Радыё Сабода». Як кажа кіраўніца праекта Сафія Угла, з дапамогай гэтай інтэрактыўнай карты праваабаронцы «Östgruppen» хочуць дапамагчы суграмадзянам глыбей зразумець беларускую праблему. Паводле ейных слоў, для шмат якіх шведаў здаецца амаль неймаверным, што грамадскія актывісты ў Беларусі рэгулярна адчуваюць ціск з боку ўлад і церпяць ад такога пераследу.